Перайсці да зместу

Готы (субкультура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Готы (англ.: Goths, ад англ.: gothic — гатычны) — субкультура, якая распаўсюдзілася ў пачатку 1980-х гадоў у Вялікабрытаніі на базе панк-руху.

Гатычная субкультура была распрацавана прыхільнікамі готык-року, адгалінавання музычнага жанру пост-панк. Яна характарызуецца самаўвядзёнай выбітнасцю ва светаўспрыманні, часам брутальнай манерай паводзінаў і ўчынкаў яго прыхільнікаў (тафафілія, самапараньванне, псіхічныя адкланенні i іншыя мартальныя з’явы). Готыка, з’яўляючыся цёмным рамантызмам, узыходзіць сваімі каранямі да перыяду, што распачаўся ў Еўропе на зломе XIV i XV стагоддзяў i называўся Рамантызмам. Iдэалізацыя мінулага, а менавіта Рыму (Rome — Roman — Romantism), эскапізм ад рэчаіснасці ў мары аб іншым жыцці, апісаны ў раманах (romans — Romantism) і фундаванне на ідэалістычнай плыні азначылі вытокі аднаго з даўнейшых маладзёвых рухаў сучаснасці.

Галоўнымі часткамі «гатычнасці» з’яўляюцца імідж, гэта па-першае. Па-другое — выбітнасць, затым рэальная ці пачуццёвая самотнасць і адзіноцтва. Апранаецца гот амаль нязменна на працягу ўсяго года — чорныя, паласатыя з розных колераў рэчы, двубортныя каўнеры, працоўныя робы і спецадзенне (у тым ліку процівагазы, распіратары).

Музыкальна готыка фундуецца на нігілістычным і бунтарскім панк-року другой паловы XX стагоддзя. Гэтай плыні вельмі блізкі па духу i знешняй атрыбутыцы пост-панка і эма. Таксама, з 1990 года гуртам Paradise Lost быў усталяваны стыль Гатычны метал, які, ў сваю чаргу, зліўшыся з Дэз-металам, усталяваў стыль Дум-метал.

Разнастайнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Самотны Дэман

На базе рамантычна-цёмнай літаратуры Эдгара Алана По, Дж. Говарда Лаўкраўта, Брэма Стокера, Шэллі з аднаго боку i анці-утапізму з другога, зардзелі вампіра-готы, індустрыяльныя, кібер-готы i звычайныя Anj «☥» готы. Такая разнастайнасць у межах адной плыні нараджае размытасць штампаў і канонаў, якімі маглі б карыстацца крытыкі і рэцэнзенты готаў. Сапраўды, памкненні да самавольства шчыра шануюцца, а ўнікальнасць пераўтвараецца ў адметную рысу. Але не толькі смерць і самотнасць, а i вытанчаная прыгажосць цёмных ангелаў, сум песень люцыпара ляжаць у фундаменце Готыкі.

Сучасныя тэндэнцыі

[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час гэты стыль музыкі зыйшоў з пазіцый ар’ергарду — значнымі становяцца элементы танчых, электронных, клубных плыняў.